Гульня-віктарыны для дзяцей старэйшай групы.
Тэма: Беларусь – мая Радзіма.
Праграмны змест: фарміраваць веды дзяцей аб Радзіме; садзейнічаць развіццю грамадзянскіх пачуццяў да Радзімы; выхоўваць любоў i беражлівыя адносіны да народнай культуры i традыцый.
Ход
Выхавальнік (В). У народзе кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка». I сапраўды, «дзе маці нарадзіла – там i Радзіма». Радзіма – гэта наша сям’я, гэта краіна, дзе мы нарадзіліся i жывем. Як жа завецца наша краіна? (Адказы дзяцей)
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй,Латвіяй, Літвой,
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё i гонар твой.
I ты яе запомніімя,
Як неба, сонца i зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла – Беларусь.
Ю. Свірка
Раздаецца стук у дзверы.
В. Дзеці, паслухайце, нехта да нас просіцца ў госці. (Заходзіць дзед Усявед,вітаецца з дзецьмі; у руках трымае торбачку.)
Дзед Усявед (Д.У.). Добры дзень, мае дарагія, і вялікія, і малыя! Я – Дзед Усявед, абышоў цэлы свет. Чароўную торбачку сабе набыў, а у ёй шмат чаго цікавага ёсць.
В. Дзед Усявед, як добра, што ты да нас завітаў. Праходзь, калі ласка… Дзеці, гэты дзед шмат чаго ведае, бо многа ў сваім жыцці пабачыў. Пра што у яго ні запытай – усёён ведае. За гэта яго и празвалі – Дзед Усявед. Дзядуля, а можа ты раскрыеш сваю торбачку і пакажаш, што у ёй.
Д. У. (дастае бусла). Вось вам птушка – бусел, гэта сімвал Беларусі. Гэтая птушка прыносіць шчасце. Няхай яна у вас застаецца.
В. Дзякуй, дзядуля, за такі падарунак. А мы пра гэту птушку ведаем вершы, вось паслухай.
Дзіма. Пакружыся, бусел, нізка над вярбой,
Чуцен Беларусі клёкат ціхі твой.
Данік. Пасяліся, бусел, побач на вярбе,
Песні Беларусі будзем пець табе.
Д. У. Дзякуй за добрыя вершы, малайцы. Раскрыю зноў сваю торбачку і падару вам вось гэту ляльку-беларусачку.
В. Дзякуй, дзядуля, а наша дзяучынка Сафія зараз прачытае верш, які таксама называецца «Беларусачка»
Твар румяненькі, белая хустачка,
Я ужо ведаю, я – беларусачка!
І хачу так, як тата і мама,
Родны край свой любіць я таксама.
В. Дзеці, давайце раскажам дзеду Усяведу, чаму наша краіна завецца Беларуссю? (Таму што людзі, якія тут жывуцъ, – светлавокія, статныя, прыгожыя; ад мноства снегу, што выпадае зімой; ад перавагі белага колеру ў адзенні…)
В.Як называецца сталіца нашай краіны? (Мінск)
В.Якія віды народных рамёстваў Беларусі вы ведаеце? (Вышыванне, бондарства, пляценне, ткацтва, ганчарства)
В.Якія народныя сімвалы Беларусі вы ведаеце? (Васілёк, бусел)
В.Якія дзяржаўныя сімвалы нашай краіны вы ведаеце? (Сцяг, герб, гімн; адказы дзяцей суправаджаюцца паказам ілюстрацый.)
В. А зараз, Дзед Усявед, паслухай беларускую народную песню «Зайграй жа мне дударачка».
Д.У.Малайцы, вы шмат ведаеце пра Беларусь. А ці ведаеце вы беларускія народныя инструменты?
(Адказы дзяцей: цымбалы, дудка, жалейка, дуда, скрыпка, гармоник, бубен).
В. А я зараз буду паказваць вам, малюнкі гэтых інструментаў, а вы будете іх называть.
1. Голас маю канарэйкі, а завуся я ………. жалейка.
2. Як жа нам не ганарыцца – скрыпка музыкі царыца.
3. Не спявае, не іграе, лоўка такты адбівае…. бубен
4. Як без дудкі, без дуды, ножкі ходзяць не туды.
5. Без цымбалаў немагчыма ўявіць зямлю-айчыну,
Іў радасці і ў скрусе любяць іх на Беларусі.
В. Як выглядаюць гэтыя інструменты вы ведаеце, а зараз адгадайце на слух гукі гэтых музычных інструментаўі пакажыце малюнак.
Музычна-дыдактычная гульня “Што гучыць?”
Д. У. Дзеці,а ў маёй торбачцы знайшлася яшчэ дудачка.
В. Вельмі добра, зараз мы з ей пагуляем у беларускую гульню пад назвай «Мікіта».
Гульня “Мікіта”
Д.У. Малайцы, дзеці, вы ведаеце і беларускія гульні, і песні, і музычныя інструменты. А яія беларускія народныя казкі вы ведаеце? (адказы дзяцей)
Чаму яны называюцца народнымі? Малайцы!
В. А зараз давайце пагуляем у народная гульню «Прэла-гарэла».
Вядучы (або гулец) ў розных месцах хавае цацкі, суправаджаючы дзеянні словамі: «Прэла-гарэла, за мора ляцела, а як прыляцела, дык дзе-небудзь і села. Хто першы знойдзе, той сабе возьме». Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы, шукаюць схаваныя прадметы. Хто больш знойдзе, той і выйграў. Пачынаць шукаць прадметы можна толькі пасля вымаўленых слоў. Падчас раскладвання цацак усе павінны стаяць з заплюшчанымі вачыма і не падглядваць. Хаваць цацкі неабходна хутка.
Д.У. Малайцы, дзеці, вы многа ведаеце пра сваю краіну. Дзякуй вам за вясёлыя хвіліны, якія я правёў з вамі.
Дзед Усявед раздае падарункі дзецям і развітваецца з усімі.
раскрыть » / « свернуть